У Брэсце адбылася жалобная цырымонія ў гонар загінулых пад Смаленскам (фота)
Жалобная цырымонія ў гонар польскай дзяржаўнай дэлегацыі, якая ляцела ў Мемарыял у Катыні і загінула ў поўным складзе, прайшла ў пятніцу ва ўнутраным двары консульства Рэспублікі Польшча ў Брэсце. Яна ладзілася з ініцыятывы чальцоў Саюза палякаў на Беларусі. На
жалобную цырымонію сабралося больш за 300 чалавек.
На жалобнай цырымоніі прагучалі такія словы:
"Каб хлусня пра Катынь знікла назаўсёды, павінныя быць адкрытыя ўсе дакументы. Такім чынам створым сітуацыю даверу паміж народамі-суседзямі, якая адно можа быць падмуркам міжнародных стасункаў у адзінай Еўропе. Слава героям! Памолімся над іх памяццю. Для пераклічкі: Зважай!"
Ва ўрачыстай варце стаялі харцэры
Людзі стаялі з фота загінулых у авіякатастрофе
Спяваў каталіцкі хор
Гучалі памінальныя прамовы