У Брэсце гаспадар кватэры абакраў арандатараў жылля, якія кармілі яго ката

У Брэсце гаспадар кватэры абакраў арандатараў жылля, якія кармілі яго ката

У Брэсце 29-гадовы гаспадар кватэры атрымаў тэрмін, бо абкрадваў сваіх кватарантаў. Як піша TUT.by, гісторыя пачалася летась, калі да абвінавачанага звярнулася маладая сямейная пара па абвестцы аб здачы кватэры ў арэнду. Уласнік адразу папярэдзіў, што жыллё здаецца з “абцяжараннем” — арандатары мусілі даглядаць ката, які жыў у гэтай кватэры.

Кліентаў задаволілі такія ўмовы і яны засяліліся ў кватэру. Праз пэўны час адтуль сталі знікаць рэчы — вопратка, пісьмовыя прыналежнасці, мабільны тэлефон. Кватаранты звярнуліся ў міліцыю і яна знайшла злодзея: гэта быў гаспадар, які пакінуў сабе дублікат ключоў. У судзе ён сказаў, што прыходзіў карміць свайго ката, які, дарэчы, на той момант знік.

Суд Маскоўскага раёна Брэста прызначыў гаспадару жылля адзін месяц арышту. Яго сваякі цалкам кампенсавалі пацярпеламу боку страты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі