У Брэсце ліквідавалі падпольны завод па вырабе гарэлкі "Nemiroff”

Супрацоўнікі ўпраўлення дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю па Брэсцкай вобласці ліквідавалі ў Брэсце падпольную вытворчасць гарэлкі " Nemiroff пшанічная". Мініяцюрны завод размяшчаўся ў гаражным масіве па вуліцы Купалы ў Брэсце. Вырабам займаліся двое жыхароў абласнога цэнтра.

У гаражы канфіскавалі больш за 2 тысячы бутэлек фальсіфікаванай украінскай гарэлкі, 84 бутэлькі спірту, 80 літраў разведзенага спірту, прыгатаванага для разлівання ў бутэлькі, прыстасаванне для закаткі бутэлек, этыкеткі, падробленыя акцызныя маркі Украіны.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі