У Брэсце на канцэрце "Ляпісаў" ахова затрымала аднаго чалавека
У Брэсце ў начным клубе ZIO PEPE прайшоў канцэрт гурта “Ляпіс Трубяцкой”. На яго прыйшло каля 350 чалавек.
Сустрэлі музыкаў цёпла. У розных сэнсах — спіртное тут прадавалася, і п'яных было нямала. У цеснай зале час ад часу ўзнікала штурханіна, і гледачы ды музыкі чакалі калі яна спыніцца.
“Ляпісы” відавочна прагадалі з выбарам залы. Клуб цесны, з вузкімі калідорамі, дзе цяжка кантраляваць натоўп, у які ператвараюцца выпіўшыя людзі. Ахова клуба нервавалася і раздавала тумакі направа і налева. А аднаго хлопца вывелі з клуба. У Маскоўскім РАУС Еўрарадыё пацвердзілі затрыманне аднаго чалавека.
Канцэрт доўжыўся дзве з паловай гадзіны. Перад брэсцкай публікай Сяргей Міхалок перамяжаў песні і вершы.