У Брэсце начное асвятленне цэнтральных вуліц запрацуе з 30 лістапада

У Брэсце начное асвятленне цэнтральных вуліц запрацуе з 30 лістапада

У Брэсце начное асвятленне цэнтральных вуліц запрацуе з 30 лістапада. Як паведамляе сайт Брэсцкага гарвыканкама, з 24-га па 25-е лістапада ў горадзе ліхтары будуць паэтапна уключацца на наступных вуліцах: Леніна, Маскоўская, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, праспект Машэрава, праспект Рэспублікі і Варшаўская шаша. Поўны пераход на рэжым дзяжурнага асвятлення гэтых вуліц адбудзецца 30 лістапада.

Як паведамляла Еўрарадыё, у ноч на 24 лістапада ў Брэсце ліхтары ўжо працавалі на праспекце Машэрава і Варшаўскай шашы.

Нагадаем, што на мінулым тыдні ўлады Брэста прынялі рашэнне цалкам адключаць у начны час вонкавае асвятленне ў горадзе "у мэтах аптымізацыі расходавання энергетычных рэсурсаў і эканоміі бюджэтных сродкаў".

Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі