У Брэсце праходзіць міжнародны маладзёжны фестываль гарадской субкультуры

Міжнародны маладзёжны фестываль гарадской субкультуры "Яшчэ лета!" праходзіць у Брэсце.  Як паведамляе БелаПАН, фестываль праводзіцца ўжо сёмы раз, але сёлета ён атрымаў статус міжнароднага і ўпершыню аб'яўлены фестывалем гарадской субкультуры. Мэта мерапрыемства — садзейнічаць творчай самарэалізацыі моладзі, прадставіць найбольш папулярныя кірункі гарадской субкультуры і спрыяць іх развіццю, а таксама прыцягнуць увагу моладзі да здаровага ладу жыцця.

У праграму мерапрыемства ўключаныя выступленні рэп- і рок-гуртоў, конкурсы аўтамабільнага цюнінгу і графіці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі