У Брэсце ў пятніцу пачнуць адключаць ацяпленне

Чыноўнікі спасылаюцца на "надыход станоўчых тэмператур вонкавага паветра"

Чыноўнікі спасылаюцца на "надыход станоўчых тэмператур вонкавага паветра" / pixabay.com

У Брэсце ў пятніцу, 5 красавіка, пачнуць адключаць ацяпленне. Такое рашэнне прынялі гарадскія ўлады. Яны атрымалі ліст з Брэсцкага аблвыканкама "аб неабходнасці прыняцця рашэння аб адключэнні ацяплення, зыходзячы з мясцовых умоў". Абласныя ўлады спасылаліся на "надыход станоўчых тэмператур вонкавага паветра".

Ацяпляльны сезон у абласным цэнтры будзе завяршацца паслядоўна. Спачатку цяпло знікне на прамысловых прадпрыемствах, у грамадскіх і адміністрацыйных будынках. Далей ацяпленне адключаць у тэатрах, установах адукацыі (за выключэннем школьных і дзіцячых дашкольных устаноў), кватэрах. У апошнюю чаргу без цяпла застануцца гасцініцы, бібліятэкі, архівы, музеі, сацыяльныя, медыцынскія, школьныя і дзіцячыя дашкольныя ўстановы.

Чыноўнікі спасылаюцца на спрыяльны прагноз надвор'я. У пятніцу ўдзень у Брэсце будзе да +16, у суботу на Брэстчыне — да +19, а ў нядзелю — да 23 градусаў цяпла. Аднак у выпадку чарговага пахаладання не выключаюць, што ацяпленне будзе аператыўна ўключана.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі