У пятніцу ў Беларусі будзе мокры снег, у выходныя пачнецца пацяпленне
У красавіку ў Беларусі
У пятніцу, 5 красавіка, у Беларусі магчымыя мокры снег і дождж (уначы — на захадзе, удзень — амаль па ўсёй краіне). Сіноптыкі папярэджваюць пра галадзёдзіцу, якая захаваецца на асобных участках дарог.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад -3 да +3 градусаў (у Мінску — ад -1 да +1, на захадзе — да +8), у дзённыя гадзіны — ад +8 да +13 (на Брэстчыне — да +16, у сталіцы — 8-10 цяпла).
У суботу ўначы ўжо будзе 2-9 цяпла, а ўдзень — месцамі да +19, чакаюцца дажджы. А ў нядзелю пераважна без ападкаў і да +23 на паўднёвым захадзе. У пачатку наступнага тыдня таксама пераважна без ападкаў, тэмпература паветра дасягне 25 градусаў цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.