У Брэсце з меліярацыйнага канала выцягвалі Land Rover (фота)
У Брэсце з меліярацыйнага канала выцягвалі Land Rover Discovery. Здарэнне адбылося позна ўвечары 19 сакавіка. Кіраваў аўтамабілем 34-гадовы мужчына, які быў у стане алкагольнага ап'янення — больш за 2 праміле. Праўда, як інфармуе прэс-служба ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама, кіроўца заявіў ДАІшнікам, што гэта не яго машына, а ён аказваў дапамогу віртуальнаму вадзіцелю. Ды ў салоне знайшоўся партфель з дакументамі на імя прысутнага. Высветлілася, што раней мужчына прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці па лініі ДАІ 89 разоў.
Легкавік знаходзіцца на штрафной стаянцы, праводзіцца праверка.
Фота: gaibrest.by