У Брэсце забаранілі пікет салідарнасці з палітвязнямі

Уладзімір Вуек: "Супрацоўніца ідэалагічнага аддзела гарвыканкама сказала: яны стэлефанаваліся з адміністрацыяй стадыёна “Лакаматыў”, і тыя давялі, што гэты дзень будзе заняты. Супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыяз будуць здаваць там нарматывы. Мы зноў не можам скарыстацца са свайго права на мітынгі, дэманстрацыі і пікеты, вызначанага ў артыкуле 35 Канстытуцыі".

Вуек упэўнены, што разнесці ў прасторы нешматлюдны пікет і трэніроўкі выратавальнікаў пры жаданні нескладана. Адзінае прызначанае гарвыканкамам месца масавых мерапрыемстваў, якім з’яўляецца стадыён "Лакаматыў", займае (разам з падсобнымі палямі і аўтадромам) каля гектара. Таму Уладзімір Вуек хоча абскардзіць рашэнне гарвыканкама ў судзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі