У Брэсцкай вобласці ад укусаў кляшчоў пацярпелі 14 чалавек

У Брэсцкай вобласці ад укусаў кляшчоў пацярпелі 14 чалавек

У Брэсцкай вобласці ў сакавіку ад укусаў кляшчоў пацярпелі 14 чалавек, сярод іх — шэсць дзяцей. Пра гэта са спасылкай на дадзеныя абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя паведамляе сайт 1reg.by. Летась у першы месяц вясны было больш пацярпелых ад укусаў кляшчоў — 73 чалавекі, у тым ліку 28 дзяцей.

Сёлета першы ўкус чалавека кляшчом быў зафіксаваны ў Жабінкаўскім раёне яшчэ ў студзені. У сакавіку адзначыліся Брэсцкі, Іванаўскі, Івацэвіцкі, Кобрынскі, Маларыцкі, Пінскі і Пружанскі раёны. У большасці выпадкаў людзі пацярпелі падчас выгулу сабак (дзеці — падчас гульні з сабакамі), у двух выпадках — пры нарыхтоўцы дроў і бярозавага соку. У сямі выпадках у кляшчах спецыялісты знайшлі ўзбуджальнікаў Лайм-барэліёзу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі