У Брэсцкай вобласці зафіксавалі ўспышку адру

Чаму адзёр распаўсюджваецца?

Чаму адзёр распаўсюджваецца? / iStock

Пра падрабязнасці ў эфіры БугТВ распавялі брэсцкія эпідэміёлагі.

— З снежня месяца ў нас рэгіструецца ўспышка адру ў горадзе Брэсце. На сённяшні дзень у вобласці зарэгістравана 185 выпадкаў. Больш за 90% — гэта жыхары горада Брэста і Брэсцкага раёна, прылеглых вёсак. У нас у асноўным хварэюць маладыя людзі, дзеці ад сямі гадоў і дарослыя да 30, больш за 70% — менавіта гэты ўзрост. І больш за 80% усіх хворых не прышчэплены супраць адру, — распавяла загадчыца аддзялення імунапрафілактыкі Брэсцкага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Святлана Карповіч.

Асноўнай прычынай ўспышкі яна лічыць адмову членаў некаторых рэлігійных абшчын прывіваць сваіх дзяцей:

— Захворванне і далейшае распаўсюджванне інфекцыі звязана з тым, што асноўная колькасць захварэлых — гэта асобы, якія адносяцца да рэлігійных суполак, якія па сваіх рэлігійных перакананнях не прышчапляюцца супраць адру. Там шматдзетныя сем'і. У адной сям'і па пяць, па сем, нават па дзесяць і больш дзяцей. Таму і такі вялікі лік хворых на адзёр у нас і адзначаецца.

З пачатку гэтага года лакальныя ўспышкі адру ў Беларусі ўжо фіксаваліся ў Жабінкаўскім і Лідскім раёнах, а таксама ў Мінску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі