У Брэсцкай вобласці затрымалі дырэктара школы — падазраюць у педафіліі
У якім населеным пункце знаходзіцца навучальная ўстанова, не паведамляецца.
Як інфармуе прэс-служба Следчага камітэта, мужчына, знаходзячыся на працы, "з мэтай задавальнення свайго палавога запалу, з ужыццём гвалту і насуперак волі... непаўналетняй здзейсніў у дачыненні да яе гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару".
Дырэктар затрыманы, з ім працуюць следчыя. Распачатая крымінальная справа. Затрыманаму пагражае да 13 гадоў зняволення.
Фота — Fotolia