У Брытаніі бум інтымнай пластыкі сярод дзяўчынак-падлеткаў

У Брытаніі бум інтымнай пластыкі сярод дзяўчынак-падлеткаў

Брытанскія медыкі занепакоеныя бумам інтымнай пластыкі сярод дзяўчынак-падлеткаў: ужо ў 9 гадоў яны звяртаюцца да сямейных лекараў з просьбай даць ім накіраванне на аперацыю па змене форму палавых губ, паведамляе ВВС.

Хоць у Злучаным Каралеўстве такія аперацыі не практыкуюць з дзяўчатамі, маладзейшымі за 18 год, і ўвогуле не лічаць патрэбным выконваць іх без медыцынскіх паказнікаў, усё часцей падлеткі стараюцца зрабіць сабе лабіяпластыку. Прычым некаторыя нават карыстаюцца паслугамі бясплатнай медыцыны. За апошнія два гады болей за 200 дзяўчат да 18 год зрабілі такую аперацыю.

Дзяўчынкі прызнаюцца, што наглядзеліся парнаграфіі і таму лічаць свае палавыя органы няправільна збудаванымі. Праўда, тыя, хто ў 13-14 гадоў хацеў зрабіць аперацыю, пазней прымаюць сваё цела і адмаўляюцца ад пластыкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі