У Бучы расіяне забілі больш за 1400 украінцаў — Зяленскі

У Бучы пасля вызвалення / Reuters
У Бучы пасля вызвалення / Reuters

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выступіў з заявай на гадавіну вызвалення ад расійскіх акупантаў горада Буча ў Кіеўскай вобласці. Па яго даных, за 33 дні акупацыі расіяне забілі там больш за 1400 украінцаў, у тым ліку 37 дзяцей.

"Больш за 175 чалавек знойдзены ў брацкіх магілах і камерах катаванняў, — піша Зяленскі. — 9 тысяч расійскіх ваенных злачынстваў. 365 дзён, як гэта зноў свабодны ўкраінскі горад. Сімвал зверстваў арміі краіны акупанта. Ніколі не даруем. Пакараем усіх вінаватых".

У лютым 2022-га ў Кіеўскую вобласць Украіны расійскія войскі ўвайшлі з тэрыторыі Беларусі. Зверствы расіян у Бучы сталі называць "бучанскай разнёй".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі