У Быхаўскім раёне ліхвяры незаконна нажылі 144 тыс рублёў

 У Быхаўскім раёне ліхвяры незаконна нажылі 144 тыс рублёў

У Быхаўскім раёне завялі крымінальную справу на групу ліхвяроў, якія падманным шляхам нажылі 144 тысячы рублёў. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Камітэт дзяржкантроля, 58-гадовы мужчына разам са сваёй жонкай і маладой сужыцелькай вырашылі падзарабіць на ліхвярстве – давалі людзям грошы пад працэнты і бралі са сваіх “кліентаў” распіскі.

Калі даўжнікі вярталі грошы, распіскі не вярталіся і не знішчаліся. Крэдыторы ішлі ў суд і другім разам спаганялі з людзей грошы. Такую дзейнасць яны вялі з красавіка 2013 года па люты 2017 года. Паслугамі ліхвяроў скарысталіся 33 чалавекі, а прыбытак склаў 144,1 тысячы рублёў.

Цяпер іх бізнэс кваліфікуецца як дзеянне злачыннай групы. Ім інкрымінуюць незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць і махлярства (ч.2 арт. 233, ч. 1, 2, 3 арт. 209 КК). Арганізатара “фірмы” ўзялі пад варту. 

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі