У цэнтры Гродна беспрацоўны напаў на прадпрымальніка, які нёс валюту
Зламысніка, які збіў мужчыну і забраў 70 млн рублёў, 2 тысячы долараў, затрымалі.
Напад на індывідуальнага прадпрымальніка адбыўся ў цэнтры Гродна — каля пад'езда аднаго з дамоў па вуліцы Ажэшкі. Зламыснік нанёс яму ручкай нажа пяць удараў па галаве і забраў сумку, у якой былі 70 мільёнаў рублёў, 2 тысячы долараў, банкаўскія карткі, ключы і дакументы.
Праваахоўнікі высветлілі, што напад на прадпрымальніка ўчыніў беспрацоўны, які да таго ж не мае сталага месца жыхарства. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Разбой", інфармуе прэс-служба міліцыі Гродзенскай вобласці.
Фота: ria.ru