У цэнтры Гродна быў прыпынены рух, шукалі бомбу (фота)

У цэнтры Гродна быў прыпынены рух, шукалі бомбу (фота)

У панядзелак у цэнтры Гродна працавалі сапёры. Каля 17-й гадзіны на прыпынку грамадскага транспарту каля будынка абласнога шахматна-шашачнага клуба на вуліцы Ажэшка знайшлі пустую скрынку. Мужчына, які заўважыў падазроны прадмет, патэлефанаваў у міліцыю.

Як паведамляе БЕЛТА, месца здарэння было ачэплена міліцыяй, рух транспарту і пешаходаў прыпынілі. Да прыпынку прыехалі сапёры, ратавальнікі і медыкі. Хутка высветлілася, што скрынка была пустая.

Адзначым, што пасля тэрактаў у Парыжы беларусы сталі больш пільнымі, міліцыя фіксуе рэзкае павелічэнне сігналаў пра падазроныя прадметы ў грамадскіх месцах.

Фота: t-styl.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі