У цэнтры Кіева абрынуўся дом, ідзе разбор завалаў
У чацвер каля 16-й гадзіны на вуліцы Багдана Хмяльніцкага ў цэнтры Кіева абрынуліся перакрыцці з пятага да першага паверху ў пяціпавярховым жылым доме. Ідзе разбор завалаў. Пяць чалавек выратавалі, яны знаходзяцца ў стане сярэдняй цяжкасці. Як інфармуе УНІАН, пад заваламі знаходзіцца адзін чалавек. На месцы працуюць 150 чалавек, 20 адзінак тэхнікі. Для пошуку людзей пад заваламі выкарыўваюцца службовыя сабакі.
Адзначаецца, што здарэнне адбылося падчас будаўнічых работ. Распачатая крымінальная справа. Мэр Кіева Віталь Клічко заявіў, што будаўнічыя работы праводзіліся ў аварыйным доме з парушэннем тэхнікі бяспекі і без неабходных дакументаў.
Фота: УНІАН