У цэнтры Масквы затрымалі беларуса з самаробнай бомбай
Супрацоўнікі расійскай міліцыі затрымалі ў пятніцу ў цэнтры Масквы беспрацоўнага грамадзяніна Беларусі, у якога знайшлі выбуховае прыстасаванне. Як паведаміла агенцтва РИА Новости са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах, самаробная бомба складаецца з корпуса гранаты Ф-1 і 55 грамаў трацілу. Затрыманага даставілі ў мясцовае аддзяленне міліцыі, каб высветліць крыніцу і матывы набыцця выбухоўкі.