У цэнтры Мінска мікрааўтобус без тэхагляду выскачыў на тратуар
У самым цэнтры Мінска, на плошчы Свабоды мікрааўтобус выскачыў на тратуар. На лабавым шкле машыне не было адзнакі аб праходжанні тэхагляду. Сведкам гэтага інцыдэнту стаў вядомы блогер Антон Матолька, які размясціў здымкі з месца здарэння ў Твітэры.
Як вынікае з фота, бусік вынесла на тратуар проста ля аўтобуснага прыпынку, што знаходзіцца блізу французскай амбасады і архікатэдры. Машыну спыніў бардзюр.
Ещё один грузовик без то вылетел на тротуар.
— Anton Motolko (@Motolko) May 13, 2018
Пл Свободы, сейчас. pic.twitter.com/Byw8OzCTko