У цэнтры Мінска тралейбус урэзаўся ў слуп, пацярпелі людзі (фота)

Увечары 5 жніўня на вуліцы Кальварыйскай у Мінску адбылася транспартная аварыя. Тралейбус маршруту №9 урэзаўся ў ліхтарны слуп, паведамляе auto.tut.by.

Пры ДТЗ сур'ёзна пацярпела 37-гадовая кіроўца: яе з кабіны дэблакавалі ратавальнікі. Таксама траўмы атрымалі некалькі пасажыраў. Праўда, некаторыя з іх адмовіліся ад меддапамогі або шпіталізацыі.

Мяркуецца, што прычынай аварыі стала рэзкае пагаршэнне стану здароўя кіроўцы ад анамальна моцнай спякоты. Таксама ў ДАІ не выключаюць, што ў тармазной сістэмы тралейбуса маглі ўзнікнуць непаладкі.

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі