У цэнтры Мінска вывесілі вялізны бел-чырвона-белы сцяг (фота, відэа)
Акцыя была праведзеная актывістамі аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" ў гонар 500-х угодкаў бітвы пад Оршай.
Нагадаем, 8 верасня 1514 года 30-тысячнае войска ВКЛ на чале з гетманам Канстанцінам Астрожскім разбіла 80-тысячнае маскоўскае войска. У апошнія дзесяцігоддзі ў гонар той перамогі ў Беларусі неафіцыйна адзначаецца Дзень беларускай вайсковай славы.
Як інфармуе bchd.info, 4-метровы сцяг з'явіўся сёння каля 9-й гадзіны раніцы на плошчы Якуба Коласа на даху жылога дома побач з ЦУМам. Ён правісеў больш за гадзіну.
Фота, відэа — БХД