У цэнтры Мінска ўначы пройдуць вучэнні, МНС просіць не панікаваць
Тактычна-спецыяльныя вучэнні запланаваныя на ноч з 23 на 24 жніўня ў будынку Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў.
Нагадаем, ён месціцца на праспекце Незалежнасці каля Кастрычніцкай плошчы.
Прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях адзначае, што падчас вучэнняў выратавальнікі дэтальна вывучаць будынак і яго камунікацыі, асаблівасці планіроўкі. Будзе задзейнічана каля 20 адзінак спецыяльнай тэхнікі і больш за 80 чалавек асабістага складу Мінскага гарнізона МНС.
Выратавальнікі просяць жыхароў сталіцы "не палохацца" і "не панікаваць", а таксама не перашкаджаць правядзенню трэніроўкі.
Пачатак вучэнняў прызначаны на 4-ю гадзіну раніцы.
Фота — mchs.gov.by