У Чачэрску настаўніца ўдарыла шасцікласніка галавой аб парту
Школьны клас (фота носіць ілюстрацыйны характар) / TUT.BY
Міліцыя пачала праверку па факце атрымання цялесных пашкоджанняў шасцікласнікам адной са школ у Чачэрску. Пра тое, што праверка пачатая, парталу gomel.today расказаў афіцыйны прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкама Віталь Прыстромаў.
Журналістам партала ўдалося даведацца, што інцыдэнт адбыўся яшчэ ў панядзелак, 18 студзеня. Настаўніца ўдарыла хлопчыка галавой аб парту. Пасля гэтага дзіця апынулася ў бальніцы, дзе ў яго дыягнаставалі удар ілба і закрытую чэрапна-мазгавую траўму.
Гэта не першая гучная школьная гісторыя аб адносінах настаўнікаў і навучэнцаў у Гомельскай вобласці. У верасні 2019 года ў інтэрнэце з'явілася відэа, на якім настаўніца пагражала вучням школы партай і нецэнзурна выказвалася. Педагога звольнілі, але пасля таго як за яе заступіўся Аляксандр Лукашэнка, яна змагла вярнуцца ў школу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.