У чацвер часова не будзе працаваць адзін з пунктаў пропуску на мяжы з Літвой

У чацвер часова не будзе працаваць адзін з пунктаў пропуску на мяжы з Літвой

У чацвер, 23 студзеня, магчымыя цяжкасці з праездам праз літоўскі пункт пропуску "Лаварышкес" (беларускі пункт пропуску — "Катлоўка"). З 11-й да 13-й гадзіны там не будзе праводзіцца афармленне аўтамабіляў. Прычына — адключэнне электрычнасці падчас правядзення рамонтных працаў, інфармуе прэс-служба Гродзенскай рэгіянальнай мытні.

Кіроўцам, якія збіраюцца праязджаць праз беларуска-літоўскую мяжу, раяць улічваць гэтую інфармацыю. За чэргамі аўтамабіляў на межах Беларусі з Літвой, Латвіяй, Польшчай і Украінай можна сачыць на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі