У чацвер крыху пацяплее, але будуць дажджы і навальніцы
У бліжэйшыя суткі, 9 чэрвеня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у некаторых раёнах навальніцы, удзень месцамі па паўднёвым усхлдзе магчымы град.
Вецер будзе заходнім, паўночна-заходнім 6-11 метраў за секунду, парывамі ад 14 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 6-12 градусаў. Удзень чакаецца ад +13 да +19, па поўдні да 22 градусаў цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.