У чацвер у Беларусі месцамі прагназуюць дажджы і навальніцы
У бліжэйшыя суткі, 11 жніўня ў Беларусі будзе хмарнае з праясненнямі надвор’е. У асобных раёнах чакаюцца навальніцы, уначы і раніцай месцамі па паўночным захадзе — моцныя дажджы.
Раніцай месцамі чакаецца тумае. Вецер будзе пераменных напрамкаў 4-9 метраў за секунду, пры навальніцах парывамі да 14 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе 9-15 градусаў цяпла, па ўсходзе да 17 градусаў. Удзень будзе 15-21 граду цяпла, па ўсхлдзе паветра прагрэецца да плюс 27, па Гомельшчыне — да 29 градусаў вышэй за нуль, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.