У чацвер на большай частцы Беларусі чакаюцца дажджы

Дождж, ілюстрацыйнае фота

Дождж, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У чацвер, 16 красавіка, у Беларусі прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Удзень месцамі па паўднёвым усходзе прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку месцамі будзе згушчацца месцамі слабы туман. Вецер чакаецца пераменных напрамкаў умераны, удзень пры навальніцах — парывісты.

Уначы тэрмометры пакажуць 4-10 градусаў са знакам "плюс", месцамі будзе 0...+3 градусы. Удзень чакаецца 9-15 градусаў цяпла, па поўдні паветра прагрэецца да 18 градусаў вышэй за нуль.

17 красавіка чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Удзень у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Вецер будзе заходняй чвэрці ўмераны, днём пры навальніцах — парывісты. Уначы тэмпература паветра складзе +1...+7 градусаў, удзень прагназуецца 8-15 градусаў цяпла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.