У чацвер прагназуецца снег і мароз 4-11 градусаў

У чацвер прагназуецца снег і мароз 4-11 градусаў

У Беларусі ў бліжэйшыя суткі, 21 студзеня чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е.

У многіх раёнах пройдзе снег. На дарогах месцамі захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе паўднёвы, удзень з пераходам на паўночна-ўсходні 4-9 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе 6-12 градусаў марозу, пры праясненнях да 17 градусаў ніжэй за нуль. Удзень чакаецца ад мінус 4 градусаў па паўднёвым захадзе да мінус 11 градусаў па поўначы.

З 22 студзеня ў Беларусі чакаецца ўзмацненне маразоў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі