У чацвер пройдуць дажджы, месцамі — навальніцы
У бліжэйшыя суткі, 26 траўня ў Беларусі будзе хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у некаторых раёнах — навальніцы.
Уначы і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Вецер будзе няўстойлівы 1-6 метраў за секунду, пры навальніцах парывы да 14 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе 6-12 градусаў, удзень будзе 19-25 са знакам плюс, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.