У чацвер у Беларусі будзе даволі цёпла і суха
У бліжэйшыя суткі, 25 жніўня, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю і без ападкаў. Толькі ўначы і раніцай магчымы туман.
Вецер будзе паўночны, 4-9 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе 8-14 градусаў вышэй за нуль, удзень будзе 20-26 градусаў цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.