У чацвер у Беларусі пацяплее да +18
У бліжэйшыя суткі, 28 красавіка, у Беларусі будзе хмарнае з праясненнямі надвор’е. Па ўсходзе краіны цягам дня пройдуць дажджы. Таксама іх прагназуюць уначы і раніцай у заходніх раёнах краіны. Удзень месцамі па Віцебскай і Магілёўскай абласцях чакаюцца моцныя дажджы і навальніцы.
Уначы і раніцай у асобных раёнах прагназуецца слабы туман. Вецер будзе няўстойлівы 2-7 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе 3-9 градусаў цяпла, месцамі — ад нуля да плюс 2, удзень чакаецца 12-18 вышэй за нуль, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.