У чацвер у Беларусі прагназуецца туман, дажджы пройдуць месцамі

У чацвер у Беларусі прагназуецца туман, дажджы пройдуць месцамі

Уначы і раніцай у чацвер, 9 сакавіка, у Беларусі ў асобных раёнах прагназуецца туман. Дажджы пройдуць месцамі, пераважна ў цэнтральных раёнах краіны і ў паўночна-заходніх. Вецер будзе паўднёва-усходні, памяркоўны.

Уначы будзе ад -1 да +5 градусаў. На поўдні краіны ўдзень тэмпература паветра дасягне 14 градусаў цяпла, па краіне будзе ад +7 да +12, на паўночным захадзе — 4-6 градусаў са знакам плюс, паведамляе БЕЛТА.

Сіноптыкі звяртаюць увагу, што надвор'е ў Беларусі ў пачатку сакавіка адпавядае надвор'ю, якое традыцыйна ўсталёўваецца ў сярэдзіне красавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі