У чацвер захаваецца надвор’е з мокрым снегам і галалёдзіцай
У бліжэйшыя суткі, 25 лютага, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. У асобных раёнах пройдуць невялікія ападкі, у асноўным мокры снег. Уначы і раніцай месцамі прагназуецца туман, слабы галалёд. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.
Вецер будзе заходнім 4-9 метраў за секунду. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да мінус 5 градусаў, удзень будзе ад нуля да плюс 5 градусаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.