У чарзе на жытло ў Беларусі стаяць амаль 700 тысяч чалавек

У чарзе на жытло ў Беларусі стаяць амаль 700 тысяч чалавек

На канец 2016 года на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў у Беларусі стаяла 694 тысячы грамадзян (сем'яў). Такую лічбу агенцтву БЕЛТА назвалі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Дарэчы, гэта на 24,3 тысячы менш, чым стаяла на ўліку напрынкацы 2015 года. Чэргі ў гарадах і пасёлках гарадскога тыпу зменшыліся на 20,4 тысячы чалавек, у сельскіх населеных пунктах — на 3,9 тысячы.

У 2016 годзе атрымалі жыллё і палепшылі жыллёвыя ўмовы 24,2 тысячы грамадзян (сем'яў). У іх ліку 9,9 тысячы маладых сем'яў, 4,3 тысячы шматдзетных сем'яў, а таксама 1,3 тысячы чалавек (сем'яў), якія маюць права на атрыманне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі