У Чашніках за палітыку чацвёрты раз судзілі Канстанціна Чарнова
Канстанцін Чарноў
У Чашніках за палітыку чацвёрты раз за месяц судзілі мясцовага жыхара Канстанціна Чарнова. На гэты раз за "несанкцыянаванае пікетаванне" (падобную справу той жа суд разглядаў два тыдні таму). Мужчына мае татуіроўку з выявай "Пагоні", пішуць віцебскія праваабаронцы.
19 снежня справу 48-гадовага спартоўца-аматара разглядаў суд Чашніцкага раёна (суддзя — Ганна Смірнова). Прысуд пакуль невядомы. Папярэднія разы мужчыну судзілі 5, 11 і 17 снежня — за "распаўсюд экстрэмізму" у інтэрнэце.
У лістападзе Міністэрства інфармацыі ўключыла ў пералік "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыі" старонкі Канстанціна Чарнова ў "Аднакласніках" і ў TikTok.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.