У Чавусах робяць праваслаўны прадукт — "посную кілбасу" (фота)
У брэсцкіх крамах з’явіўся "посны прадукт" з Чавусаў з пазнакай, што ў яго кошт ўваходзіць ахвяраванне на храмы. Прадукт складаецца з раслінных тлушчоў, вады і прыправаў, “не ўтрымлівае тлушчоў жывёльнага паходжання".
Супрацоўніца Чавускага цэха акцыянернага таварыства “Быхаўмалако” патлумачыла Еўрарадыё: "Прадукт робяць “давальцы”, фірмы, якія арандуюць у нас плошчы. Гэта яны рэкламуюць сваю прадукцыю".
Тэхнолаг прадпрыемства патлумачыла, што дырэктары некалькіх дробных фірмаў-арандатараў праваслаўныя, кансультуюцца з бацюшкам і робяць такую рэкламу свайму "прадукту".