У Чавускім раёне пасля сутыкнення машыны з ласём адбыліся яшчэ тры ДТЗ

У Чавускім раёне пасля сутыкнення машыны з ласём адбыліся яшчэ тры ДТЗ

У Чавускім раёне пасля сутыкнення машыны і ласём адбыліся яшчэ тры ДТЗ. Як інфармуе БЕЛТА, 1 кастрычніка ў 19.45 на 40-м кіламетры дарогі Магілёў — Чэрыкаў — Касцюковічы жывёла кінулася пад аўтамабіль “Нісан”. Кіроўца не паспеў зрэагаваць, адбылося сутыкненне. Мікрааўтобус “Форд”, які ехаў ззаду, спыніўся. Яго кіроўца і пасажырка выйшлі, каб аказаць дапамогу пацярпелым. У гэты момант “Крайслер” пратараніў разбіты “Нісан”, кіроўца яго не заўважыў на дарозе. Кіроўца “Фіята” пабачыў разбітыя машыны і вырашыў іх аб’ехаць, але на абочыне пад яго колы трапіла згаданая пасажырка мікрааўтобуса. І на гэтым гісторыя не скончылася. Яшчэ адзін “Крайслер” сутыкнуўся з аўтамабілямі, якія трапілі ў ДТЗ раней.

Пацярпелі два чалавекі. У коме знаходзіцца пасажырка мікрааўтобуса. У бальніцу трапіла і 4-гадовая дзяўчынка, пасажырка апошняга “Крайслера”, у яе пералом рукі і закрытая чэрапна-мазгавая траўма. Праверку праводзіць Следчы камітэт, высвятляюцца ўсе абставіны здарэння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі