У Чэхіі і Славаччыне адзначаецца Дзень барацьбы за свабоду і дэмакратыю
Дзень барацьбы за свабоду і дэмакратыю адзначаецца 17 лістапада ў Чэхіі і Славаччыне. 20 гадоў таму з масавай студэнцкай дэманстрацыі ў цэнтры Прагі пачалася так званая аксамітная рэвалюцыя, якая прывяла да падзення таталітарнага рэжыму ў Чэхаславакіі. РИА "Новости" паведамляе, што сёння на вуліцах Прагі прайшло шэсце ўдзельнікаў падзеяў 20-гадовай даўніны. Кіраўнікі краіны і прадстаўнікі грамадскаці ўсклалі вянкі і букеты жывых кветак да месцаў памятных падзеяў.
У Славаччыне свята адзначаецца больш сціпла. Арганізаваныя выставы дакументаў і фотаздымкаў, праходзяць канцэрты і сустрэчы з удзельнікамі пражскіх падзеяў.
У Славаччыне свята адзначаецца больш сціпла. Арганізаваныя выставы дакументаў і фотаздымкаў, праходзяць канцэрты і сустрэчы з удзельнікамі пражскіх падзеяў.