У чыгуначным кантэйнеры ў Маладзечне знайшлі кантрабанду адзення і абутку
Супрацоўнікі Мінскай рэгіянальнай мытні выявілі кантрабанду ў чыгуначным кантэйнеры ў Маладзечне, паведамляе прэс-служба Мытнага камітэта.
Чыгуначны кантэйнер следаваў з Літвы. Згодна з дакументамі ў ім былі ўжываныя вопратка і абутак, а таксама баваўняная пража агульнай вагой больш за 13 тон.
Аднак мытнікі выявілі ў кантэйнеры акрамя таго амаль 5 тысяч адзінак новых прадметаў адзення і абутку. Кошт кантрабанды склаў больш за 140 тысяч рублёў.
Тавар затрыманы да рашэння суда. Праверку па гэтым факце праводзіць Мінская рэгіянальная мытня.