У Добрушы кітайскага рабочага пасадзілі на чатыры гады за панажоўшчыну

У Добрушы кітайскага рабочага пасадзілі на чатыры гады за панажоўшчыну

Рабочы з Кітая асуджаны на чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Такі прысуд абвясціў 20 кастрычніка суд Добрушскага раёна. 48-гадовага, раней не судзімага арматуршчыка з кампаніі “Сюань Юань” прызналі вінаватым у нанясенні цяжкіх цялесных пашкоджанняў свайму брыгадзіру.

Канфлікт здарыўся сёлета 4 ліпеня. Брыгадзір, таксама ў Кітая, абразіў свайго падначаленага і ўдарыў яго, а той дастаў нож і нанёс яму некалькі раненняў.

Як адзначае БелаПАН, гэты інцыдэнт супаў па часе са страйкам кітайскіх рабочых у Добрушы. У пачатку ліпеня грамадзяне КНР прайшлі пешшу ад райцэнтра да Гомеля, бо доўгі час не атрымлівалі заробак. У выніку перамоваў прадстаўнікоў карпарацыі “Сюань Юань” з рабочымі апошнія вярнуліся ў Добруш, дзе працягнулі працаваць.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі