У Дрэздэне прайшоў новы марш супраць ісламізацыі Еўропы

Тысячы пратэстоўцаў сабраліся ў цэнтры Дрэздэна для ўдзелу ў мітынгу супраць ісламізацыі Еўропы. Акцыю зладзіла арганізацыя ПЕГІДА пасля тэрактаў у Парыжы.

Мітынг прайшоў, нягледзячы на заклікі шэрагу нямецкіх палітыкаў адмяніць марш, перадае ВВС. Так, міністр юстыцыі Германіі Хейка Маас папрасіў людзей не хадзіць на маршы актывістаў антыісламскага руху ПЕГІДА, а саміх актывістаў — не злоўжываць парыжскай трагедыяй.

Канцлер Ангела Меркель паабяцала прыняць удзел у іншым мітынгу. У аўторак адбудзецца марш "За адкрытую і талерантную Нямеччыну" — ён ладзіцца з ініцыятывы лідараў мусульманскіх абшчын. Меркель, якая ў панядзелак сустракалася з прэм'ер-міністрам Турцыі Ахметам Давітаглу, заявіла: "Іслам — частка Нямеччыны. Я канцлер усіх немцаў".

На мітынг у Дрэздэне ў панядзелак людзі прыйшлі з плакатамі, якія выказвалі салідарнасць з французскімі карыкатурыстамі, забітымі ісламістамі ў Парыжы. Дарэчы, аналагічны мітынг прайшоў і ў Берліне.

Фота — Getty Images

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі