Макрон на сустрэчы з Меркель абмяркуе сітуацыю ў Беларусі
Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон і канцлер ФРГ Ангела Меркель / euobserver
Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон абмяркуе ў чацвер вечарам з канцлерам ФРГ Ангелай Меркель сітуацыю ў Беларусі, паведамляе "Інтэрфакс - Захад".
"Мы, у прыватнасці, абмяркуем нашых усходніх суседзяў, у прыватнасці, сітуацыю ў Беларусі", — сказаў Макрон перад пачаткам перамоваў з Меркель у Парыжы.
Бакі таксама абмяркуюць становішча ва Украіне, працу "нармандскай чацвёркі" і пытанні аказання дапамогі Афганістану.
Як паведамляла "Еўрарадыё", Францыя ўнясе беларускае пытанне ў парадак дня падчас свайго старшынявання ў Еўрасаюзе 1 студзеня 2022 года.
Пра гэта стала вядома падчас візіту Святланы Ціханоўскай у Францыю пасля сустрэчы са старшынёй камісіі па міжнародных справах Жанам-Луі Бурланжам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.