У двух допінг, знялі ўсю каманду. Расійскія весляры не ўдзельнічаюць у Гульнях

Рашэнне аб зняцці каманды прынялі трэнеры / Shutterstock
Рашэнне аб зняцці каманды прынялі трэнеры / Shutterstock

Федэрацыя веславання Расіі зняла сваю каманду з Алімпіяды з-за двух весляроў. У іх знойдзены станоўчыя допінг-пробы.

На мінулым тыдні Мікіта Маргачоў і Павел Сорына выключылі з команды з-за падазрэння на ўжыванне допінгу. 18 ліпеня допінг-пробы пацвердзілі наяўнасць у крыві спартоўцаў мельдонію. Выключаных спартсменаў маглі замяніць іншыя, але трэнерскі штаб вырашыў, што ў цяперашнім складзе команда недацягвае да алімпійскі стандартаў. У выніку, уся каманда пазбаўленая права ўдзельнічаць у спаборніцтвах. Іх месца прапанавалі заняць веслярам з Літвы.

Нагадаем, зборная Расіі будзе выступаць на гульнях пад сцягам нацыянальнага Алімпійскага камітэта, а ў выпадку перамогі будзе гучаць фрагмент першага канцэрта Чайкоўскага.

Алімпіяда ў Токіо пачнецца 23 ліпеня, але яна ўжо названа самай праблемнай. За яе адмену выступала 60% насельніцтва Японіі, а ў двух спартсменаў Паўднёва-афрыканскай рэспублікі выявілі станоўчыя пробы на каранавірус. Раней каранавірус выяўлялі ў журналістаў і тэхнічных супрацоўнікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі