У Дзень без аўтамабіля начальнік гродзенскай ДАІ прыехаў на працу на ровары (фота)
22 верасня адзначаецца міжнародны Дзень без аўтамабіля. У гэты дзень усіх аўтамабіліістаў заклікаюць адмовіцца ад падарожжаў на сваім аўто.
У Гродне супрацоўнікі ДАІ вырашылі заахвоціць аўтаўладальнікаў сваім прыкладам. Як піша Гродзенскі блог s13.ru, большасць супрацоўнікаў мясцовай ДАІ дабіралася на працу на грамадскім транспарце, на роварах і пешшу. Нават начальнік ДАІ Анатоль Кеўра прыехаў на працу на ровары.
Акрамя таго, гродзенская Дзяржаўтаінспекцыя разам з актывістамі "ВелаГродна" правяла 22 верасня ў цэнтры горада сумесную акцыю. Яны заахвочвалі раварыстаў і нагадвалі аб Правілах дарожнага руху.