У Дзярждуму праходзяць партыі Пуціна, Зюганава, Міронава і Жырыноўскага
У Дзярждуму Расіі праходзяць партыі “Адзіная Расія” (каля 63,1%), КПРФ (каля 11,5%), ЛДПР (9,4%) і “Справядлівая Расія” (7,6%). Не прайшлі ў Думу Саюз правых сілаў і “Яблык”, у якіх крыху больш за 1%. Такія звесткі агучыў Цэнтрвыбаркам Расіі паводле падліку 40% пададзеных бюлетэняў.