У ЕГУ афіцыйна пацвердзілі, што Дэвід Полік стаў рэктарам
Пра новага кіраўніка ўніверсітэта ЕГУ паведаміў праз сваю інтэрнэт-старонку.
Амерыканец Дэвід Полік афіцыйна стаў рэктарам ЕГУ. Пра гэта паведамляецца на сайце ўніверсітэта.
“Прафесар Г. Дэвід Полік стаў рэктарам ЕГУ ў красавіку 2015 года. Да гэтага ён займаў пасаду часовага выканаўцы абавязкаў рэктара, першага прарэктара і галоўнага аперацыйнага дырэктара ЕГУ”, — паведамляе сайт універсітэта.
Раней Дэвід Полік займаў пасаду прэзідэнта ў чатырох амерыканскіх вышэйшых навучальных установах. Ён таксама працаваў дэканам факультэта мастацтваў і навук і дацэнтам філасофіі ў Сіэтлскім універсітэце ў Вашынгтоне.
Мілінкевіч: ЕГУ будзе дрэйфаваць. Галоўнае, каб не ў бок “рускага свету”
Разам з Дэвідам Полікам у выбарах рэктара ЕГУ ўдзельнічалі палітык Аляксандр Мілінкевіч і выкладчыца, прафесар Таццяна Шчытцова. Перавагу апошняй аддавалі студэнты. Таксама за іншага кандыдата галасавала адна з выбарцаў — Ала Сакалова.
Удзельніца выбараў рэктара ЕГУ: Я не галасавала за Дэвіда Поліка
Фота: ehu.lt