У Ерэване па "справе аб масавых беспарадках" арыштавалі 16 чалавек
У Ерэване паліцыя затрымала 28 чалавек па справе аб масавых беспарадках. 16 з іх былі арыштаваныя, паведамляе kavkaz-uzel.eu са словаў прадстаўніка Следчага камітэта Арменіі.
17 ліпеня прыхільнікі апазіцыйнай арганізацыі "Устаноўчы парламент" захапілі ўчастак паліцыі з закладнікамі. Праваахоўнікі ўзялі захоплены будынак у аблогу. 20 ліпеня прыхільнікі "Устаноўчага парламента" хацелі перадаць прадукты ў захоплены будынак, але паліцыя адмовіла ім. Гэта прывяло да сутычак паміж маніфестантамі і паліцыянтамі. У выніку беспарадкаў 34 чалавекі трапілі ў лякарні. Пры разгоне дэманстрацыі, як паведамляе паліцыя, былі затрыманыя 136 чалавек.
Следчы камітэт Арменіі пачаў крымінальную справу за масавыя беспарадкі. Вінаватым пагражае ад трох да васьмі гадоў пазбаўлення волі.