У Эстоніі забаранілі трансляваць тэлеканал "Беларусь 24"
Тэлеканал "Беларусь 24" трапіў пад забарону ў Эстоніі, піша rus.delfi.ee.
Дэпартамент абароны правоў спажыўцоў і тэхнічнага нагляду (TTJA) загадаў спыніць рэтрансляцыю пяці тэлеканалаў — РТР Планета, НТВ Мир (а таксама НТВ Мир Балтика), Беларусь 24, Россия 24 и TV Centre International (TVCI).
На гэтых тэлеканалах, як паведамляецца, перадавалася забароненая інфармацыя — у прыватнасці, там выявілі распальванне вайны і распаўсюд дэзінфармацыі.
Пастаўшчыкі тэлепаслуг у Эстоніі павінны адключыць названыя тэлеканалы пры першай жа магчымасці. Напрыклад, кампанія Telia зрабіла гэта ўжо ў ноч на 25 лютага.
"Беларусь 24" — дзяржаўны міжнародны спадарожнікавы тэлеканал. Ён уваходзіць у структуру Белдзяржтэлерадыёкампаніі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.